А нават калі мы так дружна з жывем, што дрэннага пра сябе не чуем, то тады з'яўляецца маленькае пытанне, чаму так мала хваляць? Калі я такая файная, то можна было б гэта часцей заўважаць. Вось жа чэрствыя людзі вакол...
Калі б можна было замовіць раздрукоўку сваіх разважанняў, то мы б убачылі, колькі часу гэтыя згрызоты займаюць. А колькі забіраюць эмоцый ды ўнутраных сіл?
Чамусьці мы так не пераймаемся Хрыстовымі дакорамі, якія таксама ёсць у Евангеллі. Езус ведае нас найлепш, і Яму не ўсё роўна, што з намі будзе далей. А тым жа знаёмым і незнаёмцам, якія на роўным месцы крытыкуюць ды зневажаюць, насамрэч няма справы, станем мы лепшымі пасля гэтага ці не. Магчыма, ім залежыць на тым, каб нас выкарыстаць, як мага лепш, у сваіх мэтах, ці спагнаць сваю злосць. А сапраўдных добрых дарадчыкаў мы часта пачынаем цаніць і слухаць вельмі позна.
Зрэшты, а з намі што? Калі зазірнуць у сваё сэрца, то ці не нараджаюцца там "ліхія думкі, распуста, крадзеж, забойствы, зайздрасць, чужалоства, сквапнасць, зласлівасць, падступнасць, бессаромнасць, блюзнерства, пыха, глупота. Усё гэтае зло знутры выходзіць і робіць чалавека нячыстым." (Мк 7, 22-23) Ды яшчэ як выходзіць...
Толькі хтосьці самы блізкі адважыўся б такое сказаць мне ў вочы... І не адвярнуцца, але працягнуць руку дапамогі, як робіць гэта Хрыстус.
Тут з'яўляюцца новыя пытанні і сумневы. Не ўлічваць свае эмоцыі – сапраўды шкодна. Зусім не зважаць на тое, як да цябе адносяцца людзі, таксама нядобра. Часам яны якраз агучваюць тое, пра што даўно гаворыць сумленне. Магчыма, варта ўспомніць прыярытэты: найперш у Божай ласцы трэба ўзрастаць, а толькі потым – у людзей.
No comments:
Post a Comment