23/06/2013
Самае-самае
Самыя пяшчотныя словы да дзяцей прыходзяць у галаву і гаворацца з зачыненымі вачамі. Нават па тэлефоне. Паспрабуйце на сваіх блізкіх. Уважлівыя вочы заўсёды знойдуць, за што зачапіцца, але не заўсёды іх час. Ёсць хвіліны, калі трэба не перашкаджаць сэрцу бачыць.
20/06/2013
Каб добра спаць
Вечарам званіла мне мама. Як звычайна, распыталася пра ўсіх, расказала пра свае клопаты і справы, пахваліла і параіла болей есці хаця б вечарам. Бо ў мае абеды яна чамусьці не верыць, хоць яны, абеды, даволі часта здараюцца. І яна сказала: "З'еш болей, каб спаць крапчэй".
Мама... Яна з таго пакалення, якому цяжка было заснуць ад голаду... Заўсёды яе больш за іншае турбуе, ці не застаўся хто галодны. Але ж самой, і пад'еўшы, не спіцца. Бо недзе далёка жывуць дзеці, бо па чарзе хварэюць то ўнукі, то праўнукі, бо гарод не пасаджаны/не аполаты/не ўзараны (а суседка ўжо першая справілася), бо ўспаміны, бо згрызоты, бо думкі...
У дзяцінстве было прасцей: пад'еў – ідзі гуляць, пакуль не сцямнее. А зараз тэлевізар расказвае свае байкі аж да дванастай гадзіны ночы, але ёй яшчэ не спіцца, я ведаю... Не сумуй, даражэнькая, прымі добрыя думкі, як падарунак, а яны – найлепшая падушка.
Здымку гэтаму, што праўда, 6 гадоў ужо, але вочы не старэюць.
Мама... Яна з таго пакалення, якому цяжка было заснуць ад голаду... Заўсёды яе больш за іншае турбуе, ці не застаўся хто галодны. Але ж самой, і пад'еўшы, не спіцца. Бо недзе далёка жывуць дзеці, бо па чарзе хварэюць то ўнукі, то праўнукі, бо гарод не пасаджаны/не аполаты/не ўзараны (а суседка ўжо першая справілася), бо ўспаміны, бо згрызоты, бо думкі...
У дзяцінстве было прасцей: пад'еў – ідзі гуляць, пакуль не сцямнее. А зараз тэлевізар расказвае свае байкі аж да дванастай гадзіны ночы, але ёй яшчэ не спіцца, я ведаю... Не сумуй, даражэнькая, прымі добрыя думкі, як падарунак, а яны – найлепшая падушка.
Здымку гэтаму, што праўда, 6 гадоў ужо, але вочы не старэюць.
Душэўная дынаміка
Пачатак 42-га Псальму ў Бібліі, што перакладаў Уладзіслаў Чарняўскі:
Не таму, што алень даспадобы больш, чым далікатная лань, але менавіта за гэты рух, які адчуваецца ў імклівым алені. Прагнуць вады можна і стоячы на месцы.
Бяжыць, ляціць мая душа нястомна
Са спечанымі вуснамі,
сасмягшы,
ляснымі сцежкамі ледзь бачнымі,
шалёна,
каб да крыніцы ўсёй сабой прыпасці.
Як алень імкнецца да водаў крынічных, так імкнецца душа мая да Цябе, Божа...мне спадабаўся больш, чым пачатак вядомай песні: "Як лань, што прагне напіцца з крыніцы..."
Не таму, што алень даспадобы больш, чым далікатная лань, але менавіта за гэты рух, які адчуваецца ў імклівым алені. Прагнуць вады можна і стоячы на месцы.
Бяжыць, ляціць мая душа нястомна
Са спечанымі вуснамі,
сасмягшы,
ляснымі сцежкамі ледзь бачнымі,
шалёна,
каб да крыніцы ўсёй сабой прыпасці.
18/06/2013
Глыбіня Генісарэта
![]() |
arte |
Раптам ён адчуў, як дыхнула на яго прахалодай цёмнай вады пад зорным галілейскім небам, але ж не, гэта проста вецер заблукаў у каменных калідорах і скляпеннях.
03/06/2013
Без сваіх назваў
Падумалася па дарозе дадому, што вельмі шмат неназванага ў нашых гарадах. Калі ўжо немагчыма ўбачыць плошчу Вітаўта, вуліцу Быкава, парк Сапегі ці Ліцвінскі бульвар, то няма і плошчы Гадзінніка, алеі Знічак, бульвара Ціхаходаў, Ліхтара Заручаных і Закаханых, левіцы Мараў, вуліцы Добрага Настрою і гэтак далей, і гэтак далей, вы напэўна ўспомніце больш за мяне... А павінны быць і тыя, і іншыя, пра вялікіх людзей і пра простыя рэчы. Або яны ёсць, толькі назваў не маюць.
29/05/2013
Глядзі, вучыся, жыві!
Птушаняты
Дзеці ў школе дарослым нагадваюць птушанят, якія хутка растуць і вось-вось разлятуцца па свеце. Таму так хочацца затрымаць іх у кадры. Вось пачатковая школа маёй мамы. Яна сядзіць пасярэдзіне, злева ад шыльды з надпісам, трымае кветкі, як і іншыя дзяўчаткі. Шчасліва ўсміхаецца, любіць навуку і настаўніцу. Год прыкладна 1950.
Убачыла нігерыйскую прымаўку, што патрэбна цэлая вёска, каб выгадаваць дзіця. Сапраўды, з усіх тых добрых, таленавітых, спраўных людзей, якія прымалі і прымаюць удзел у гадаванні-выхаванні нашых дзяцей, атрымалася б немалая весачка.
Учора пачатковую школу скончыў старэйшы сын. Скончыў выдатна, таксама любіць чытаць і вучыцца. Дзеці радыя і сумныя, бо не вельмі зразумела, што чакае далей, калі першай настаўніцы не будзе побач.
25/05/2013
Святая Рита – святая невозможного
«Она могла бы стать посредственной или даже очень плохой христианкой, ожесточенной страданиями и подстрекаемой к бунту. Но она была святой» А. Трапе.
Такое суждение самого позднего и авторитетного биографа святой Риты из Кашии позволяет нам реалистично подойти к одному из наиболее популярных и широко известных персонажей христианской истории. В культе этой святой есть чтото необъяснимое. Жившая в конце четырнадцатого и в первой половине пятнадцатого веков, сразу же призванная и почитаемая как святая, Рита, тем не менее, была причислена к лику святых только в 1628 году, а канонизирована лишь в 1900 году. Однако христианский народ всегда выказывал к ней невероятную привязанность, естественно, по причине творимых ею чудес, а также изза легенд, которыми, по рассказам, так богата была ее жизнь. Поэтому ее ласково называли «святой невозможного», то есть святой, у которой можно просить помощи в самых отчаянных и неразрешимых ситуациях.
21/05/2013
Кс. Кшыштаф. Крамяніца
Просмотреть увеличенную карту
Чаму мы пакінулі (нарэшце!) усе свае справы і паехалі ў гэтую вёску ў Зельвенскім райне? Таму што там да канца чэрвеня яшчэ пробашчам з'яўляецца кс.Кшыштаф Янас. Таму што ён вяртаецца ў Польшчу пасля 19 год працы ў Беларусі. Таму што ўсяго тры гады ў часы нашай маладосці ён быў пробашчам у Ашмянах, дзе мы жылі. І забыцца гэты час і гэтага цудоўнага чалавека проста немагчыма.
Хіба такім уступам да альбому з фотаздымкамі ў Facebook можна хоць нешта патлумачыць? Канешне ж, не. Таму адразу з'явіліся каментары.
Danuta Karpowicz To
nawet nie jest człowiek, którego się nie da zapomnieć, to człowiek,
który kształtował nasze życie, który był jego znaczącą, istotną częścią i
nią pozostał, więc dopóki żyjemy -On jest z nami! - Nasz skromny,
radosny Ks. Krzysztof!
Anna Pieszko I co najwazniejsze: ni do czego nie zmuszał, nic nie nażucał, po-prostu był sobą.I tak chciało się być obok niego.
20/05/2013
Калі ласка. Казка
tracyturnerart.com |
Бязрадна апусцілі рукі. Тады да ўваходу ў чарадзейны сад падыйшло малое дзіця і прамовіла адно кароткае "Калі ласка". І брама адразу ж адчынілася. Дзіця лёгка і без перашкод прайшло праз яе ў сад.
Пераклад з польскай мовы
Subscribe to:
Posts (Atom)